01 Марта 2016, 12:23

#2 "Привьтъ изъ Бобруйска".

Легенды Бабруйска: Доктар Фейертаг.

У сусветнай павуціне натыкнуўся на здымак, датаваны 1912 годам. Фатограф злавіў у аб’ектыў важную падзею ў жыцці Бабруйска. Пахаванне доктара Фейертага.

http://babruisk.by/cache/blogs/20/003_3.jpg

Асоба доктара Ісідара Самуілавіча Фейертага для Бабруйска канца ХІХ пачатку ХХ стагоддзя была сапраўды касмічнага маштабу. Яго ведалі ўсё! Нават агаворка, "амаль усе" тут непадыходзіць.

Лекар, быў карэнным бабруйчанінам. У аповедзе Леаніда Коваля "Смерть сумасшедших" згадваецца помнік дзеда доктара Фаертага на старых яўрэйскіх могілках Бабруйска ў часы Другой сусветнай вайны. Натуральна могілак і адпаведна помніка даўно ўжо няма.

У канцы ХІХ стагоддзя Ісідар Фейертаг працаваў лекарам у Бабруйскай крэпасці, дзе 1810 годзе было адкрыта першае лячэбная ўстанова нашага горада — гарнізонны ваенны шпіталь, у якім маглі атрымаць дапамогу і цывільныя бабруйчане.

Пасля таго, як лекар у чыне надворнага саветніка (адпавядаў чыну падпалкоўніка) сыйшоў у адстаўку ў1887 годзе прыняў непасрэдны ўдзел у адкрыцці першай гарадской бальніцы, быў яе загадчыкам. Акрамя працы меў і прыватную практыку, вёў прыём дома, ездзіў сам да цяжкахворых. Да пацыентам ставіўся дыферэнцыравана: тых, хто меў дастатак, лячыў за грошы, бедных бясплатна, а вельмі бедным дапамагаў лекамі і самымі неабходнымі прадуктамі харчавання.

У кнізе бабруйчаніна - мастака Абрама Рабкіна "Вниз по Шоссейной" ўзгадвацца, як доктар праводзіў бясплатнае лячэнне бедных бабруйчан у сябе дома. Ён іх групаваць па хваробам і, быўшы ваенным лекарам камандаваў:

— З колікамі ў жываце — у адну купку, з грыжамі — у іншую, а тыя, у каго слязяцца і чырванеюць вочы — станавіцеся асобна.

А потым пачынаў прыём.

http://babruisk.by/cache/blogs/20/003_1.jpg

Да нашых дзён дайшло некалькі легенд, што датычацца постаці доктара. Чаму легенд? Непасрэдных сведкаў не засталося, а гісторыі вельмі прыгожыя і непраўдападобныя для нашых сучаснікаў.

Легенда першая. Аднойчы, адзін з коней Фейертага захварэў і для паездкі да пацыентаў прыйшлося наймаць рамізніка. Трохі пагандляваўшыся, прыйшлі да пагаднення, што грошы заробленыя ў на працягу дня падзеляць пароўну. Першы пацыент доктара жыў у адным з багатых дамоў. Выйшаўшы, ён адразу ж перадаў кіроўцу палову атрыманага ганарару. Пасля наведвання некалькіх заможных пацыентаў у кішэні рамізніка ужо знаходзіўся дзённы заробак.

Скончыўшы наведванне зможных, яны паехалі да бедных. У аднаго з дамоў рамізнік прастаяў даволі доўга. Калі доктар выйшаў, ён сказаў: "Тут пяць чалавек, якія пакутуюць ад тыфу, і яны не маюць сродкаў для лячэння, я даў ім некаторыя лекі, ежу, і нават прыйшлося пакінуць пяць рублёў наяўнымі. Такім чынам, з вас два з паловай рублі".

У канцы дня ў рамізніка не толькі не засталося нічога з раней заробленага, але цяпер ён быў павінен лекару. Безумоўна, Фейертаг не разлічваў, што рамізнік будзе працаваць бясплатна і заплаціў яму дзённы заробак.

http://babruisk.by/cache/blogs/20/003_4.jpg

Другая легенда звязана з хваробай самога доктара. Дом Фейертага знаходзіўся на Пушкінскай вуліцы, якую ў народзе называлі "Фейертагаўскай". Вуліца была шумнай, па ёй з горада ў сучасны Авіягарадок, дзе ў тыя часы размяшчаўся артылерыйскі полк, каваныя коні перацягвалі цяжкія гарматы – грукат стаяў на ўсю акругу. Ўдзячныя пацыенты ў дні калі доктар адчуваў недамаганне секлі ля Цітаўкі (іншы бок горада) яловыя лапкі і засцілалі імі ўсю вуліцу да самага пераезду.

http://babruisk.by/cache/blogs/20/003_2.jpg

Калі Ісідар Самуілавіч Фейертаг паміраў, сотні бабруйчан, сабраліся ля яго дома і маліліся. Адзін са сведкаў распавёў, як лекар папрасіў паднесці яго да адкрытага акна і сказаў: "Нават калі яны не могуць убачыць мяне, я хачу ўбачыць іх".

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.