24 Октября 2014, 09:00

Зенон Позняк: В Беларуси выросли политические мутанты ...

Председатель Консервативно-Христианской партии-БНФ Зенон Позняк дал интервью "Радио Рация" в котором дал оценку: президентским выборам-2015, белорусской оппозиции и российской угрозе.

– Зянон Станіславіч, прыкладна год застаецца да чарговых прэзідэнцкіх выбараў. Якімі яны бачацца вам?

– Выбары будуць такімі, якімі былі і ўсе гэтыя 20 гадоў.

– Калі дзеянні ўладаў прадказальныя ўжо сёння, то апазіцыя яшчэ пакуль не вызначыла свой фармат удзелу ў кампаніі….

– Усім зразумела, што апазіцыя – гэта частка рэжыму, таму тут таксама не будзе ніякай непрадказальнасці.

Зянон Пазьняк і Мікола Статкевіч

– Ці чулі вы пра “план Някляева”, калі адзіным кандыдатам прапануецца вылучыць палітвязня Мікалая Статкевіча? І як вы да гэтага ставіцеся?

– Гэта такія забаўкі, якія не маюць ніякіх адносінаў да рэальнай палітыкі.

– Калі выбары прадказальныя і для ўлады, і для апазіцыі, то што рабіць апошнім у такой сітуацыі?

– У мяне няма ніякай падставы казаць ім, што рабіць. Чым хутчэй яны разбягуцца, тым лепей, таму што за ўсе гэтыя гады (пачынаючы з 2000-га году) ад іх адна шкода для Беларусі.

– Апазіцыя да гэтага часу не вызначылася з адзіным кандыдатам. Ці патрэбен такі чалавек падчас выбараў?

– Гэта не мае ніякага значэння – ці яны пойдуць на выбары з “адзіным”, ці з дзевяццю кандыдатамі. Калі яны не выберуць, то рэжым выбярэ, як у мінулы раз. Усім жа вядома, што многія на мінулых выбарах нават неабходную колькасць подпісаў не сабралі, а іх усё роўна зарэгістравалі. Таму, калі яны не разбяруцца паміж сабой, то гэтую функцыю возьме на сябе рэжым і прызначыць сабе спарынг-партнёраў.

– Як бы вы дзейнічалі, калі б вырашылі балатавацца на пасаду прэзідэнта краіны?

– У такой сітуацыі ніякага ўдзелу ў гэтай камедыі грамадства прымаць не павінна. Гэта і ёсць пазіцыя непрызнання рэжыму. Не трэба прызнаваць іхні фальш, выбары, ашуканства. Грамадства павінна жыць сваім паралельным жыццём і кансалідавацца, каб потым гэты рэжым скінуць. Кансалідацыя ідзе стыхійна, павольна, але яна ідзе.

– Аднак некаторыя лідары апазіцыі кажуць, што сядзець склаўшы рукі – таксама не выхад са становішча…

– Канешне, тады ніхто грошы не дасць, калі будуць сядзець склаўшы рукі. Ім трэба займацца імітацыяй, каб далі халяву. У Беларусі выраслі мутанты ад палітыкі, якія імітуюць быццам бы палітычную работу, але ніхто з іх не імкнецца да ўлады. І нават, калі б далі ўладу, то яны не ведалі б, што з ёй рабіць. Ды ніхто з іх і ня здольны да кіравання краінай. Не ўсе нават мову беларускую ведаюць.

– Ці верыце вы, што на фоне падзей ва Украіне рэйтынг беларускай улады расце ў вачах беларускага электарата?

– Што зараз расце, дык гэта расейская прапаганда. Вось гэта і з’яўляецца галоўным палітычным чыннікам вайны. Таму што Расея вядзе вайну не толькі з Украінай, але і з Беларуссю. На Украіне гэта геапалітычная вайна, дзе ваююць зброяй. На Беларусі не менш страшная вайна – анталагічная. Калі забіраюць людскую свядомасць, замбіруюць і знішчаюць асобу. І афіцыйнай альтэрнатывы гэтай прапагандзе ў Беларусі няма і не можа быць, таму што Масква і беларуская ўлада – гэта адно і тое. Беларусы знаходзяцца пад значным уплывам прапаганды, і многія думаюць, што ва Украіне ваюе НАТА, амерыканцы, якія прыдумалі Майдан. Такая прапаганда ўжо была ў гісторыі. Таму сёння галоўны чыннік для Беларусі – інфармацыйная вайна. І вынікам гэтай вайны становіцца тое, што людзі паводзяць сябе неадэкватна. Зараз знішчаецца беларуская нацыя і яе суверэнітэт. Вось Беларусь загналі ў Еўразійскі саюз. На тэрыторыі краіны паўсюль з’яўляюцца расейскія ваенныя базы. Беларуская ўлада робіць ўсё, што скажа ёй Масква…

Крыніца: Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.