30 Октября 2014, 09:37

Приглашаем на презентацию фильма о Михаиле Кукобака - Диссидент

30 октября, в День памяти жертв политических репрессий, в Бобруйске Правозащитный центр «Весна» представляет фильм «Диссидент», рассказывающий о Михаиле Кукобака.

Гэта першы дакументальны фільм, прысвечаны вядомаму беларусу, родам з Бабруйску, які за свае перакананні 17 гадоў правёў у савецкіх турмах, лагерах і закрытых псіхіятрычных лякарнях.

У 2014 годзе Міхась Кукабака, які зараз жыве ў Маскве, па запрашэнні “Вясны” прыехаў у Беларусь, наведаў свой родны горад, прайшоўся мясцінамі “Скрадзенай Бацькаўшчыны” - эсэ, напісанае ім у 1978 годзе, сустрэўся з землякамі, у тым ліку праваабаронцамі, журналістамі і сябрам маладосці. Гэтае падарожжа на Радзіму і легла ў аснову дакументальнага фільма “Дысідэнт”.

Фільм раскрывае асаблівасці лёсу і характару Міхася Кукабакі, распавядаючы, як змог адзін чалавек супрацьстаяць таталітарнай сістэме СССР, не зламацца ў невыносных умовах савецкіх турмаў, перамагчы страх, захаваць годнасць, не страціць перакананні.

“Міхась Кукабака – чалавек, якому ўсё жыццё ўдавалася спалучаць дзіцячую цікаўнасць да жыцця і адвагу з мудрасцю сталага чалавека”, - кажа пра галоўнага героя рэжысёр фільму Віктар Трацякоў.

“Дысідэнт” - фільм пра правы чалавека, а таксама пра беларускую ідэнтычнасць, якую чалавек праносіць праз усё жыццё.

У прэзентацыі фільма возьмуць удзел старшыня ПЦ “Вясна” нядаўні палітвязень Алесь Бяляцкі, для якога Бабруйск падчас сёлетняга візіту Міхася Кукабакі яшчэ заставаўся месцам увязнення, сцэнарыст Паліна Сцепаненка і рэжысёр Віктар Трацякоў.

Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: г.Бабруйск, вул. Кастрычніцкая, 33 . Пачатак – а 18-й гадзіне.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.