10 Ноября 2014, 13:19

У Бабруйск прыедзе паэт Віталь Рыжкоў (відэа)

10 лістапада, у панядзелак, у Бабруйск прыязджае магілёўскі, а цяпер — мінскі паэт і перакладчык Віталь Рыжкоў. Некаторыя чытачы называюць яго беларускім Бродскім.

Паэт вядомы не толькі сваімі таленавітымі вершамі, але і арыгінальным іх выкананнем.

Віталь Рыжкоў нарадзіўся ў 1986 г. у Магілёве. Жыве ў Менску.

Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў», «Залаты апостраф» (2008), ляўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча за кнігу паэзіі «Дзьверы, замкнёныя на ключы». Пераможца слэму фэстывалю «Березневі Коти-4» (г. Ужгарад, Украіна).

Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», штотыднёвіках «Наша Ніва», «Новы час» ды інш. Удзельнік літаратурных фэстываляў у Беларусі, Украіне, Расеі.

Перакладае з ангельскай і ўкраінскай моў.

Такім чынам, усё адбудзецца у 18.00 па адрасе: ул. Кастрычніцкая, 173-а (цокальны паверх, апошні пад’езд, з тыльнага боку дома).

Уваход — вольны.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.