04 Декабря 2014, 12:51

Галоўным трэнерам зборнай стаў Аляксандр Хацкевіч

Сёння выканкам Беларускай федэрацыі футбола зацвердзіў імя новага галоўнага трэнера нацыянальнай каманды.

Ім стаў трэнер украінскага «Дынама-2» (другі дывізіён), славуты беларускі паўабаронца Аляксандр Хацкевіч.

Першы намеснік БФФ Сяргей Сафар’ян паведаміў, з кім яшчэ вяліся перамовы на пасаду трэнера. Усяго было ў спісе магчымых прэтэндэнтаў каля 30 прозвішч.

«У прэсе перамовы асвятляліся падрабязна. Дзесьці праўдзіва, дзесьці не вельмі перамовы на пасаду новага трэнера», — адзначыў старшыня БФФ Сяргей Румас.

«Былі актыўныя перамовы з Леанідам Кучуком. Мы не для птушачкі сустракаліся з Віктарам Ганчарэнкам, яму была зробленая прапанова. Разглядаўся яшчэ шэраг кандыдатур з блізкага замежжа. На нас выходзіў агент Алега Блахіна. Анатоль Дзям’яненка. Праз агентаў былі самыя розныя прапановы ад Анціча да Марадоны», — сказаў Сяргей Сафар’ян. Хацкевіч паведаміў, што сярод памочнікаў у штабе зборнай будзе адзін замежнік. Прычым не з блізкага замежжа. Некаторыя сябры выканкама выказвалі думку, што Хацкевіч не бачыць пакуль што канкрэтнай стратэгіі развіцця зборнай, таму яго трэба зацвердзіць у якасці выканаўцы абавязкаў.

Аднак у выніку галасавання 18 чалавека прагаласавалі за кандыдатуру Хацкевіча, устрымаўся толькі адзін чалавек (Яўген Трацюк з Брэста), супраць не было нікога. Зборная Беларусі атрымала новага галоўнага трэнера.

М. Г.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.