19 Января 2015, 12:22

Дзень вышыванкі ў Бабруйску (відэасправаздача)

18 студзеня бабруйчане правялі Каляду і азнаёміліся з народнымі рамёствамі на свяце беларускай вышыванкі.

Арганізавалі Дзень вышыванкі майстрыха народнага адзення Юлія Літвінава і архітэктар, дудар Зміцер Мурашка, - абое сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Сваю калекцыю рушнікоў прадставіла адна з арганізатарак свята Таісія Кабанчук. Народныя майстры Наста і Вячаслаў Шпілеўскія, Васіль Падабед, Зінаіда Рынкова, Любоў Гарбар, Валянціна Нікіціна, паказалі гледачам вырабы з металу, саломкі, паперы, нітак і тканіны. Музыка Пётра Клюёў з "Арт Сядзібы" прэзентаваў, а таксама раздаў на прызы "вышымайкі" і іншыя сучасныя рэчы, зробленыя з нацыянальным каларытам.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.