24 Марта 2015, 14:26

Бобруйчанин не разгадал ребус польского посольства

30-летний бобруйчанин Валентин Валентинов говорит, что не раз самостоятельно получал визы. В его паспорте - визы США, Франции, Великобритании, Германии, Испании.

Каб падаць дакумэнты на польскую візу, беларусам трэба разгадаць складаную шараду. Пазьбегнуць гэтай працэдуры можна, калі заплаціць за паслугу запаўненьня анкеты 110 эўра.

«Цяпер я вельмі хачу паехаць у Польшчу. Справа ў тым, што маю прабабулю закатавалі ў Асьвенціме, і я б вельмі хацеў наведаць тое месца. Як законапаслухмяны грамадзянін я зайшоў на сайт польскай амбасады, прачытаў інструкцыю, якая напісана складана, але я разабраўся і зразумеў, калі будзе „дата падачы заявы на бронь даты ў амбасадзе“. Перад гэтым на розных сайтах і форумах я неаднаразова сустракаў абвесткі, у якіх прапаноўваецца запоўніць анкету на падачу заявы ў польскую амбасаду. Каштуе такая паслуга ад 700 тысяч беларускіх рублёў да 110 эўра. Я зьдзіўляўся: навошта людзі плоцяць грошы, калі можна самастойна разабрацца? Але калі давялося запаўняць анкету самастойна, то ўсё зразумеў».

Прыём заяваў пачаўся 21 сакавіка а 12 гадзіне. Валянцін кажа, што некалькі гадзін ня мог трапіць на старонку запаўненьня анкеты — сайт выдаваў памылку і патрабаваў перазагрузкі. Калі анкету ўсё ж удалося запоўніць, сайт прапанаваў запоўніць капчу (тэст, каб вызначыць, хто карыстальнік сыстэмы — чалавек ці робат — РС.). Ня здолеўшы правільна запоўніць капчу, Валянцін быў вымушаны запаўняць графы анкеты наноў. Так паўтарылася восем разоў.

«У мяне добрая адукацыя і праца. Але маіх разумовых здольнасьцяў не хапіла для таго, каб правільна разгадаць капчу. Я зьвяртаўся да сяброў праз інтэрнэт, але ніхто так і ня здолеў прапанаваць слушны адказ. Празь некаторы час нават спрабаваць запаўняць анкету і капчу стала немагчыма, бо скончыліся даты для тых тыпаў візы, якія мне пасуюць», — распавядае Валянцін.

Хлопец кажа, што, на яго думку, праблема тут шматбаковая. Хакеры блякуюць доступ на сайт у першыя гадзіны выдачы датаў. А тыя, хто прабіўся праз гэтую перашкоду, ня могуць правільна запоўніць капчу, якую паставіла на сайт ужо польская амбасада.

«Некалькі гадзін я сядзеў і ціснуў кнопку F5, каб прабіцца на сайт праз чаргу запытаў. Ня думаю, што гэта варта эўрапейца. Пасьля ўсе даты разабралі — я думаю, што гэта зрабілі тыя, хто ведаў, як разгадаць капчу. Менавіта яны і прапануюць паслугі па запаўненьні анкеты, просячы за гэта 110 эўра. Адкуль яны ведаюць сакрэт разгадкі капчы? Я мяркую, ім кажа нехта ў амбасадзе», — дзеліцца сумным досьведам бабруйчанін.

Цяпер Валянцін плянуе трапіць на прыём да консула Польшчы, каб амбасада кампэнсавала яму выдаткі, патрачаныя на бронь гатэля і набыцьцё квітка — бяз гэтага забраніраваць дату для візыту ў амбасаду немагчыма.

Калі запаўняеш анкету, трэба ўвесьці дакладныя зьвесткі пра гатэль і транспарт. Прычым калі браць гатэль, то праходзіць толькі такая бронь, паводле якой пражываньне ўжо аплочанае і за якое ў выпадку адмовы грошы не вяртаюцца.

«Калі запаўняеш анкету, трэба ўвесьці дакладныя зьвесткі пра гатэль і транспарт. Прычым калі браць гатэль, то праходзіць толькі такая бронь, паводле якой пражываньне ўжо аплочанае і за якое ў выпадку адмовы грошы не вяртаюцца. Чаму я павінен несьці такія страты празь незразумелыя паводзіны польскай амбасады? Чаму, каб атрымаць візу, я павінен незразумелыя шарады разгадваць?»

Валянцін вырашыў падаваць дакумэнты ў амбасаду Нямеччыны. Але не перастаў шукаць рашэньня рэбусу польскай амбасады. Перачытаўшы багата форумаў, ён даведаўся, што ў ягоным выпадку трэба было ўводзіць праз прабел вялікія чацьвёртую і першую літару імя (паводле іншай вэрсіі — прозьвішча).

Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар з нагоды гэтай сытуацыі ў амбасаду Польшчы ў Менску, як толькі прыйдзе адказ на наш запыт, мы яго апублікуем.

Крыніца: Радыё Свабода

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.