16 Июня 2015, 13:40

У Бабруйску прэзентавалі ініцыятыву для пенсіянераў, інвалідаў і беспрацоўных

Грамадскія актывісты Бабруйска аб'ядналіся дзеля стварэння ініцыятывы "Жыццё ў дзейнасці". Яе прэзентацыя адбылася 14 сакавіка ў мясцовым офісе АГП.

Мэта ініцыятывы - даць магчымасць самарэалізоўвацца актыўным пенсіянерам, людзям з інваліднасцю і людзям, якія страцілі працу.

На прэзентацыі прайшлі майстар-класы па саломапляценні, выцінанцы, валянні з лямцу, вышыўцы і народных танцах.

-Спачатку наша ініцыятыва задумвалася толькі для занятасці пенсіянераў. Але потым мы ўбачылі, што ёсць і іншыя людзі, якія хочуць займацца творчасцю, але не ведаюць, дзе навучыцца. Адзначу, што гэта не толькі занятасць, гэта яшчэ і магчымасць зарабіць грошы. А зараз гэта вельмі актуальнае пытанне. Да нас на майстар-класы, напрыклад, прыходзілі беспрацоўныя бабруйчане, якія рады магчымасці навучыцца таму ж валянню з лямцу. Спадзяемся, нехта з іх авалодае майстэрствам і зможа афіцыйна зарабляць грошы, аформіцца, як рамеснік, - кажа адна з актывістак ініцыятывы Галіна Смірнова.

У склад ініцыятывы уваходзяць актывісты прафсаюза РЭП, прафсаюза СПБ, грамадскай арганізацыі "Маладыя хрысціянскія дэмакраты", грамадзянскай ініцыятывы "Мой дом, мой горад", грамадскай арганізацыі "Ветэраны Адраджэння".

-Прыемна, што на прэзентацыю прыйшлі не толькі знаёмыя, але і незнаёмыя людзі, - кажа Галіна Смірнова. - У працэсе аказалася, што шмат хто з нашых гасцей сам можа нечаму навучыць іншых. Напрыклад, на нашы майстар-класы па валянні лямцу прыходзіла вазочніца

Анастасія Фёдарава

, а зараз яна сама прапануе навучыць ахвотных маляваць на кампутары. І гэта цудоўна, што людзі самі выступаюць з ініцыятывай. Спадзяемся, кола майстроў і навучэнцаў будзе пастаянна пашырацца, - адзначыла актывістка ініцыятывы "Жыццё ў дзейнасці".

Крыніца: ПЦ Вясна

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.