26 Июня 2015, 14:53

Журнал "Макулатура" приедет в Бобруйск

28 июня основатели "Макулатуры" презентуют для бобруйчан два новых номера.

"Шалёная" і "Украінская" - два новыя нумары часопіса "Макулатура", якія Сяргей Календа і Васіліса Паляніна-Календа прывязуць у наш горад. Галоўны рэдактар і галоўная мастачка літаратурна-мастацкага часопісу раскажуць пра тое, як адбіраліся тэксты і ілюстрацыі да новых нумароў.

"Мы захацелі стварыць такі нумар, у якім на адзін квадратны сантымэтар паперы прыйдзецца столькі неадэкватнасьці беларускага мастацтва, колькі немагчыма" - піша пра "Шалёную" "Макулатуру" галоўны рэдактар Сяргей Календа. "Надышоў час рухацца наперад, шалёна бегчы за гарызонт, бо няма часу тлумачыць, проста, дружа, трымайся за старонкі гэтага нумару і вар’яцей, чытай, крытыкуй, рабі высновы і лічы, што сам мог бы лепей напісаць альбо намаляваць".

У гэтым нумары чытач убачыць шмат знаёмых "макулатурных" імёнаў, а таксама вядомых празаікаў - Адама Глобуса, Тані Малярчук, Аляксандра І. Бацкеля, Даніэля Кельмана. "Сёньня, тут і цяпер, калі час патрабуе вызначыцца, мы выразна акрэсьліваем свае погляды, і таму яшчэ летам 2014-га было зразумела, што Макулатура 8 стане Ўкраінскай! Мы, беларусы, і ўсе, хто лічыць сябе культурным ды проста чалавекам, які кіруецца гуманістычнымі ідэаламі, ня можам маўчаць. Мы прамаўляем, кажам голасна “Не – вайне!” у любым яе выглядзе: зялёна-чалавечкавым, гуманітарна-грузавым, расійска-вызваленчым ці амэрыканска-нападніцкім", - так галоўны рэдактар Сяргей Календа апісвае "ўкраінскі" нумар "Макулатуры".

Ва "Ўкраінскай" чытач зможа азнаёміцца з кветкавымі ілюстрацыямі і тэкстамі Сяргея Жадана, Сашка Ўшкалава, Аляксандра Ірванца, Пістончыка ды іншых.

Пачатак сустрэчы а 18-й гадзіне, у нядзелю, 28 чэрвеня. Адрас: Кастрычніцкая-33, кв.1. Уваход вольны.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.