20 Июля 2015, 13:08

Дзіцячы летнік «Мечта» застаўся бяз сродкаў на рамонт

Пляцоўкі занядбаныя, сантэхніка ржавее, тынкоўка сям-там адвалілася... Настолькі страшнай казармай глядзіцца, што мала ратуюць і дзіцячыя аплікацыі. (фота)

Летніку «Мара», што пад Бабруйскам, больш за 35 гадоў. Спачатку належаў «Белшыне», у 2002-м быў перададзены Магілёўскаму ўпраўленьню адукацыі, зь мінулага году належыць Бабруйскаму ўпраўленьню адукацыі, спорту й турызму. Мэбля й бялізна збольшага засталіся з часоў «Белшыны», пляцоўкі занядбаныя, сантэхніка ржавее, тынкоўка сям-там адвалілася, а там, дзе сьцены пакояў пафарбаваныя, дык здаецца, лепш бы фарбы не было — настолькі страшнай казармай глядзіцца, што мала ратуюць і дзіцячыя аплікацыі.

А лягер вялікі — за адну зьмену (з чатырох) прымае да 600 дзяцей — з Бабруйску, Кіраўску, Асіповіч, з дамоў-інтэрнатаў. Бацькі дзяцей і актывісты кампаніі «Гавары праўду» ўвесну зьвярталіся ў абласны выканаўчы камітэт з настойлівай просьбай паглядзець што робіцца й тэрмінова падвысіць фінансаваньне «Мары». У красавіку на рамонт было выдзелена 300 мільёнаў з гарадзкога бюджэту й 123 мільёны зь дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны. У «Мары» пачалася праца — замянілі кроўлю аднаго корпусу, на адным паверсе другога цяпер новая сантэхніка й прыстойныя сьцены калідораў і пакояў, закупілі частку новага абсталяваньня на кухню...

У траўні прыйшоў час разьлічвацца за працу й пакупкі — і тут аказалася, што грошай на рахунку няма! На запыт адміністрацыі летніка фінансавы аддзел бабруйскага казначэйства паведаміў, што гарадзкія ўлады зьнялі грошы «з-за цяжкага стану гарадзкога бюджэту». Забралі ўсё, нават грошы з нацыянальнага фонду, што ніякіх адносінаў да гораду ня маюць. А раней абяцалі й пералічэньне з суботніку — атрымалася як з гарадзкім Моладзевым паркам, таксама нібыта за суботнік зьбіраліся рабіць, а ўсё стаіць на месцы. Трэба далей абсталяваньнем закупацца — супрацоўнікі летніка кажуць, нібыта гарадзкія ўлады цішком рэкамэндуюць заключаць дамовы з пастаўшчыкамі без перадаплаты... І абяцаюць, абяцаюць як-небудзь грошы даць, аж 800 мільёнаў абяцаюць.

Тым часам 15 ліпеня ў «Мары» пачалася трэцяя зьмена — зь недахопам трох соцень камплектаў бялізны. Яшчэ й дзяцей аказалася больш за норму, месцамі жывуць па 8 у пакоі, што выклікае новыя нараканьні бацькоў. Але гэткі перабор нават добры — будзе чым разьлічыцца за новую бялізну, бо адміністрацыя летніка дамаўляецца з вытворцам на аплату за кошт продажу пуцёвак. А пакуль скарачае тэрміны праньня, і выдае дзецям не зусім яшчэ парваную бялізну, якую па-добраму пара б ужо выкінуць, але яшчэ можа патрываць...

(Толькі сёньня стала вядома, што для аплаты травеньскіх працаў частку грошай, каля 80 мільёнаў, гарадзкія ўлады «Мары» вярнулі)

Крыніца: Радыё Свабода

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.