02 Сентября 2015, 16:06

Российская авиабаза в Бобруйске - мнение эксперта

После выборов россияне дожмут Беларусь с размещением своей авиабазы, - полагает военный эксперт Александр Алесин.

Урад Расіі 2 верасня абмяркуе прапанову прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну падпісаць пагадненне з Беларусьсю аб стварэнні на яе тэрыторыі ваенна-паветранай базы. Пра гэта паведаміла агенцтва РІА «Новости» са спасылкай на прэсавую службу ўраду Расіі.

«Падпісанне пагаднення будзе садзейнічаць арганізацыі сумеснай аховы знешняй мяжы дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнню рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Расійскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь», — паведамляе Кабінэт міністраў Расеі. Агентцва таксама зазначае, што пагадненне таксама «доўгатэрмінова замацуе расійскую вайсковую прысутнасць у рэгіёне».

Назалежны вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін мяркуе, што расійскую базу размесцяць ў Бабруйску, а не ў Баранавічах.

«Хутчэй за ўсё гэта будзе ў Бабруйску. З 2013 году вядуцца пра гэта размовы. Гэта тое, пра што міністар абароны Расіі Шойгу наўпрост казаў, што яны разьмесцяць тут сваю базу. Спачатку называлася Ліда, потым Баранавічы, там нават ужо зьявілася звяно расійскіх знішчальнікаў, але сталая база, хутчэй за ўсё, будзе створаная ў Бабруйску: там больш магчымасцяў, бо гаворку вядуць ня меней як пра цэлы авіяцыйны полк.

Вядома, што Беларусь упіралася, замаруджвала з падпісаннем гэтага пагаднення. Было, што амбасадар Беларусі ў Расіі нават паведамляў, што ніяк не дамовяцца пра колькасць самалётаў, якія размесцяць у нас. Пэўна выглядае, што да выбараў гэтае балючае пытанне беларускі бок ня будзе канчаткова вырашаць, але пасля выбараў — даціснуць. З аднаго боку, у Беларусі пагаршаецца эканамічнае становішча, з другога — НАТА падвышае актыўнасць. Таму даціснуць. Так бы мовіць, абмяняюць стратэгічную перавагу на крэдыты і інвэстыцыі».

Экспэрт Аляксандар Алесін мяркуе, што ўжо да канца 2015 году на авіяцыйнай базе ў Бабруйску будуць размешчаныя 12 расейскіх знішчальнікаў СУ27СМ3 — гэта адна з дзвюх эскадрыльяў палку, а ў 2016 годзе зьявіцца і другая эскадрылья.

«Настойлівасць расіян тлумачыцца і ўкраінскімі падзеямі, таму не выключаю, што зьявяцца і самалёты іншых марак», — перакананы экспэрт.

Крыніца: Радыё Свабода

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.