22 Октября 2015, 15:07

Гісторык з Бабруйску прэзентуе сваю кнігу

Кнігу гісторыка Ігара Мельнікава “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.” прэзентуюць у Бабруйску 23 кастрычніка.

Выданне прысвечана аналізу гісторыі савецка-польскага памежжа ў міжваенны перыяд. Акрамя гэтага ў кніге вялікая ўвага надаецца гісторыі Заходняй Беларусі, працэсу стварэння савецкіх абарончых умацаванняў на мяжы з Польшчай пад Мінскам, падзеям уз’яднання заходнебеларускага рэгіёну з БССР у верасні 1939 года, а таксама гераічнай абароне Заслаўя ў чэрвені 1941 года.

“Гісторыя былой савецка-польскай мяжы, якая на працягу дваццаці гадоў падзяляла Беларусь, нажаль, мала вывучалася ў айчыннай гістарыяграфіі. Між тым гэты гістарычны сюжэт заслугоўвае вялікай увагі з боку сучасных беларусаў. Мяжа паміж Другой Рэччу Паспалітай і БССР была, па сваёй сутнасці, мяжой паміж цывілізацыямі. Беларусы на Усходзе і Захадзе краіны жылі па іншых законах, правілах традыцыях і звычаях. Мяжа ўплывала на жыццё тысяч нашых суайчыннікаў па той і гэты яе бок”, - адзначае аўтар кнігі. У межваеннае дваццацігоддзе Заслаўе выконвала тую ж функцыю, што Брэст сёння. У горадзе Ізяслава размяшчалася інфраструктура 15-га атрада памежных войскаў НКУС БССР. Жыхары населеных пунктаў, якія знаходзіліся побач, як маглі, карысталіся з жыцця на “мяжы цывілізацый”. З пачатку 1930-х гадоў ля мястэчка пачынае будавацца Мінскі ўмацаваны раён Чырвонай Арміі. Дарэчы, асобны раздзел кнігі прысвечаны гісторыі аднаго з батальённых раёнаў МіУРа. Падзеі уз’яднання Заходняй Беларусі і БССР у верасні 1939 года таксама наклалі свой адбітак на заслаўскае памежжа. Пра гэта, а таксама пра мужную абарону старажытнага горада ў чэрвені 1941 года, у якой, акрамя чырвонаармейцаў прымалі ўдзел і савецкія памежнікі расказваецца ў новай працы Ігара Мельнікава.

Асобная глава кнігі прысвечана аналізу “белых плям” у гісторыі Другой Сусветнай вайны. Нарэшце, апошні раздзел знаёміць чытачоў з малавядомымі старонкамі мінуўшчыны Беларусі і цікавымі фактамі з жыцця людзей, якія залатымі літарамі ўпісалі свой лёс у гістарычны летапіс нашай краіны. Кніга напісана на падставе шматлікіх дакументаў з архіваў Беларусі, Польшчы, Расіі і іншых краін, успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара.

Прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.” адбудзецца 23 кастрычніка на курсах “Мова Нанова”. Адрас: вул. Савецкая 97-2 гатэль “Бабруйск”. Пачатак 18.00. Уваход вольны.

На прэзентацыі ўсе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з аўтарам, задаць яму любыя пытанні па гісторыі Заходняй Беларусі, убачыць унікальныя фатаздымкі і дакументы з архіва аўтара і набыць кнігу з аўтарскім аўтографам.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.