25 Ноября 2015, 09:55

Крепость, да не та!

Белорусские историки нашли несоответствие картины на которой якобы изображена Бобруйская крепость.

Ёсць адна карціна, якая перакачоўвае з кнігі ў кнігу па гісторыі беларускай архітэктуры. І паўсюль яна падпісана — “Бабруйская крэпасць на карціне Залескага”.

Даўно з калегамі прыглядаемся да карціны і даўно ўжо прыходзім да высновы, што нічога агульнага гэтая карціна не мае з Бабруйскам і Бабруйскай крэпасцю, хоць некаторыя аўтары ўжо там і касцёлы разглядзелі і каралеўскі двор.

А высновы проста відавочныя з першага погляду на карціну. Бабруйская крэпасць мела земляную фартыфікацыю. Мураванымі былі толькі рэдзюіты крапасных палігонаў. На карціне ж яўна бачна бастыёная фартэцыя, веркі, якой абмураваны, маюць пояс байніц, зусім, як у было ў Замасці, што падцвярджаецца тымі фрагментамі фартыфікацыі, якія ў горадзе захаваліся да нашага часу.

Крэпасць у Замасці не ўзводзілася нанава ў параўнанні з Бабруйскай крэпасцю, а для стварэння яе былі рэканструяваны новаітальянская фартыфікацыя горада кан. 16 - пач. 17 стст., і створаны новы пояс земляных равелінаў. Магчыма пабудова крэпасці шляхам мадэрнізацыі і дазволіла захаваць сам горад з унікальнай рэнесанснай архітэктурай, у адрозненні ад Бабруйска ды Берасця.

Затым таксама цікавы момант. На карціне вельмі цудоўна праглядаецца дамінанта - гэта ратуша, якая захавалася да нашага часу і існуючы будынак ратушы практычна аналагічны выяўленаму Залескім. Ды і справа магутны будынак хутчэй за ўсё з’яўляецца корпусам знакамітай Замойскай акадэміі, што падцвяржаецца пры супастаўленні карціны і плану крэпасці і горада.

Так што, не ведаю, якім чынам у літаратуру закралася прыкрая памылка, проста магчыма кімсці, калісці карціна была памылкова атрыбутавана. Але памылка відавочная. Гэта не Бабруйская крэпасць, а менавіта Замасць, з вельмі вялікай ступенню верагоднасці.

План крэпасці "Замасць"

Ратуша ў Замасці

Веркі крэпасці

Крыніца: Грамадскага аб’яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.