22 Декабря 2015, 14:00

Бабруйчанка наведала дзеючы вулкан Везувій

Усяго на паездку ў Італію 62-гадовая жанчына патраціла больш за 2000 Еўра. Напачатку новага года яна збіраецца ў Парыж.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына 21 снежня вярнулася з Італіі. Пабываць у гэтай краіне кіраўнік ЦВК змагла пасля таго, як Рада ЕС на чатыры месяцы прыпыніла дзеянне чорнага спісу неўязных, у які трапілі высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі, піша Наша Ніва.

У Італіі Лідзія Ярмошына пабывала ўпершыню — адпачывала тыдзень разам з сынам. З адпачынкам пашанцавала, было добрае надвор'е: бясхмарнае неба, яркае сонца і 15 градусаў цяпла.

Паездка ў кіраўніка ЦВК была насычаная. Два дні яна правяла ў Рыме — схадзіла ў музеі Ватыкана і сабор святога Пятра.

Затым Лідзія Міхайлаўна адправілася ў Неапаль, дзе ўзнялася на адзіны ў мацерыковай Еўропе дзеючы вулкан — Везувій.

З Неапаля Лідзія Ярмошына на хуткасным цягніку дабралася да Венецыі. Спыняцца там яна турыстам не раіць: у два разы танней размясціцца ў гатэлі ці зняць жыллё на мацерыку, а ў Венецыю лепш ездзіць на электрычцы.

Кіраўнік ЦВК распавядае, што цана ежы ў Італіі залежыць ад узроўню ўстановы і патрэбаў турыста.

Часам цэны могуць быць ніжэйшыя, чым у Беларусі. Тыя ж піцы і паста каштуюць нядорага.

«Усё залежыць ад таго, дзе ты хочаш паесці. Калі гэта піцэрыя, то абед на дваіх абыдзецца ў 25 еўра, калі гэта рэстаран, то, вядома, за вячэру з віном можна заплаціць 50 еўра з чалавека», — удакладняе яна.

Уся паездка без уліку авіябілетаў абышлася ў 2000 еўра. Квіткі на самалёт з Мінска да Рыма і назад каштавалі каля 300 еўра.

У пачатку наступнага года Лідзія Ярмошына збіраецца на тры дні злятаць у Парыж, які, як не раз прызнавалася, марыць убачыць.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.