25 Декабря 2015, 12:48

Віншаванне бабруйчан з Калядамі!

Нараджэнне Хрыстова: пасланне ад ксёндза Андрэя Яркаўца ды расклад святочных набажэнстваў.

Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце і ўсе людзі добрай волі!

З нагоды Светлай урачыстасці Нараджэння Хрыстова хацелася б узгадаць словы анёлаў, якія ў Віфлееме запрасілі першымі прыйсці і пакланіцца пастухоў, простых, звычайных, працавітых людзей і ў маленькім Дзіцятку распазнаць Самога Месію. А гэтыя словы такія: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі». І гэты заклік гучыць і ў сённяшнія часы. Хто яго пачуе, той знойдзе дарогу да Хрыста, кіруючыся Віфлеемскай Зоркай.

Няхай жа агонь, запалены ад Віфлеемскай лампады, які расходзіцца ў гэты час па ўсіх краінах, у тым ліку і нашай, асвяціць нам гэты шлях і сагрэе нашыя сэрцы, каб яны сталіся больш міласэрднымі да сваіх бліжніх, якіх сустракаем, вандруючы па гэтай зямлі.

Жадаю вам, дарагія, адчуць сямейную атмасферу гэтых святаў, а калі хто будзе перажываць іх у адзіноце, хай ведае, што ў малітве мы ўсе разам заўсёды духоўна яднаемся. І нават калі цярпенне ці хвароба нас прыгнятае, Хрыстус прыходзіць, каб нас суцешыць і даць надзею.

Здароўя, шчасця, жыцця ў Богу і з Богам, паразумення і згоды, каб з кожнага любячага сэрца загучала і ў гэтым надыходзячым годзе «Езу, давяраю Табе!»

Пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску,ксёндз Андрэй Яркавец.

Расклад святочных набажэнстваў

26 снежня, субота

18.00 — Святая Імша

27 снежня, нядзеля, урачыстасць Святой Сям’і з Назарэту

9.00, 11.00, 17.00 — Святая Імша. Запрашаюцца сем’і з усёй парафіі.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.