10 Января 2016, 14:11

Акцёр з беларускімі каранямі стаў самым касавым у гісторыі

Харысан Форд стаў самым касавым акцёрам у гісторыі кіно.

Фільмы з яго ўдзелам на сённяшні дзень зарабілі 4,7 мільярда даляраў. На першае месца Форда вывеў працяг кінасагі «Зорныя войны» — «Абуджэнне сілы».

Да нядаўняга часу спіс самых касавых акцёраў узначальваў Сэмюэл Л.Джэксан з 4,6 мільярдамі даляраў. У ліку лідараў таксама Том Хэнкс, Морган Фрыман і іншыя галівудскія зоркі. У топ-20 уваходзіць толькі адна жанчына — Кэмеран Дыяс.

Улічваючы, што пракат «Абуджэння сілы» працягваецца, можна спрагназаваць, што адрыў Харысана Форда ад канкурэнтаў павялічыцца. Імаверна, акцёр стане першым, хто пераадолее планку ў 5 мільярдаў даляраў.

Характэрна, што ў Харысана Форда беларускія карані. Ён сам распавёў пра гэта: «Мае бабуля і дзядуля былі з Мінска».

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.