27 Января 2016, 13:27

У Бабруйску пройдзе майстар-клас "Разьба па дрэве"

29-30 студзеня Бабруйск чакае ў госці славутых майстроў па дрэве Уладзіміра Чыквіна з Кобрына і Вячаслава Дароцьку з Камянца-Літоўскага.

У пятніцу 29 студзеня майстры прадэманструюць свае вырабы і распавядуць пра захаванне і развіццё старажытных традыцыйных рамёстваў на занятках курсаў Мова Нанова - Бабруйск, якія адбываюцца штопятніцы а 18.00, у "Тайм-клубе "1387" (Антикафе "1387").

У суботу 30 студзеня будзе праведзены практычны майстар-клас "Разьба па дрэве", арганізаваны бабруйскімі сябрамі Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства / Students' Ethnographic Association у падтрымку Бабруйскай ініцыятывы творчага добрасуседства "Жыццё ў дзейнасці".

Праз аб'ектыўныя прычыны колькасць удзельнікаў суботняга майстар-класа абмежаваная. Папярэдне запісацца на майстар-клас і даведацца пра месца правядзення можна па кантактах, пазначаных у абвесцы.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.