22 Февраля 2016, 14:19

Літаратурна-музычны вечар пройдзе сёння ў Бабруйску

22-га лютага, у панядзелак, у Бабруйску адбудзецца прэзентацыя кнігі ўспамінаў і лістоў «Пакуль рука пяро трымае: Успаміны і лісты» вядомай дзяячкі беларускага нацыянальнага адраджэння 10-20-х гадоў 20-га стагоддзя, паэткі, пісьменніцы Зоські Верас.

У 1916-1917 гг. Зоська Верас часта бывала ў Бабруйску. Тут працаваў яе першы муж, Фабіян Шантар. Шантар быў загадчыкам гаспадарчай часткі ваеннага шпіталя, выкладаў у мужчынскай гімназіі. Крыху пазней - стаў палітычным дзеячам; расстраляны бальшавікамі ў 1920 годзе.

Прадставіць кнігу яе ўкладальнік, вядомы беларускі паэт і журналіст Міхась Скобла. Таксама, у другой частцы вечара, выступіць прафесійная спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава. У яе выкананні прагучаць класічныя беларускія песні.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 173-а (дзевяціпавярховы будынак у дварах; уваход - з іншага боку дома; цокальны паверх, каля ўваходу шыльда: «Кампутарныя курсы"). Пачатак - у 18.00. Уваход - вольны.

З. Г.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.