01 Апреля 2016, 12:45

Тысячы людзей прыйшлі развітацца з Нілам Гілевічам (онлайн, фота)

У Петрапаўлаўскім саборы Мінска праходзіць развітанне з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам. Пахаваюць пісьменніка на Кальварыйскіх могілках побач з жонкай.

Сярод тых, хто прыйшоў — людзі рознага узросту. Кветкі да труны ўсклалі некалькі хлопцаў ў форме Спецыялізаванага ліцэя МВД Беларусі.

Прыйшлі развітацца першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, старшыня ТБМ Алег Трусаў, грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч, прадстаўнікі навуковай інтэлігенцыі.

Прыйшоў міністр культуры Барыс Святлоў, ён таксама прынёс кветкі. На пытанне журналістаў, ці будуць праводзіцца нейкія мерапрыемствы на дзяржаўным узроўні па ўшанаванні памяці Ніла Гілевіча, ён адказаў: «Тут мы спяшацца не будзем».

Развітанне з народным паэтам Беларусі праходзіць з 11 да 13 гадзінаў у Свята-Петрапаўлаўскім саборы (Мінск, вул. Ракаўская, 4, станцыя метро «Няміга»).

А 13-й там жа пачнецца царкоўная служба, а 14-й — грамадзянская паніхіда.

Пахаваюць Ніла Гілевіча на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі.

Народны паэт Беларусі памёр 29 сакавіка ў Мінску, на 85-м годзе жыцця.

Онлайн рэпартажы вядуць: Наша Ніва і Радыё Свабода

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.