07 Июня 2016, 11:45

Першы раз у гісторыі ЗША

Хілары Клінтан, па падліках агенцтва Асашыэйтэд прэс (AP), заручылася падтрымкай дастатковай колькасці дэлегатаў, каб атрымаць намінацыю на пасаду прэзідэнта ад Дэмакратычнай партыі ЗША.

Па дадзеных AP, Клінтан атрымала галасы 2383 дэлегатаў — менавіта столькі павінен быў набраць патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, каб атрымаць намінацыю.

Па падліках Асашыэйтэд прэс, асноўнага суперніка Клінтан Берні Сандэрса падтрымліваюць 1569 дэлегатаў. Такім чынам, робяць выснову ў агенцтве, Хілары Клінтан атрымае намінацыю ад Дэмакратычнай партыі, нават калі прайграе ва ўсіх астатніх унутрыпартыйных выбарах.

У выбарчым штабе Хілары Клінтан вынікі падліку Асашыэйтэд прэс назвалі важнай вяхой.

У аўторак праймерыз Дэмакратычнай партыі пройдуць у шасці штатах, а яшчэ праз тыдзень — у Вашынгтоне.

Сярод рэспубліканцаў таксама вызначыўся фаварыт — мільярдэр Дональд Трамп, які праславіўся гучнымі заявамі.

Паводле нядаўняга апытання грамадскай думкі тэлеканала Fox News, Трамп вядзе сярод белых выбаршчыкаў з перавагай у 24 ачкі. Але перавага Хілары сярод чарнаскурых дасягае 83%, а сярод лацінаамерыканцаў — 39%, перадае Бі-БІ-СІ.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.