21 Июня 2016, 13:05

Міністр: У канцы 2016 года могуць павысіцца тарыфы на паслугі ЖКГ

Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі распавёў пра спрэчныя моманты ў перамовах паміж уладамі Беларусі і Міжнародным валютным фондам. Як вядома, з 21 чэрвеня ў нашай краіне пачынае працаваць чарговая Місія МВФ.

Улады Беларусі спадзяюцца атрымаць крэдыт у памеры каля 3 млрд долараў, але замежныя эксперты, адзначаючы пазітыўныя моманты, рэкамендуюць праводзіць маштабныя рэформы ў беларускай эканоміцы.

Па словах Зіноўскага, улады нашай краіны разлічваюць па выніках працы цяперашняй Місіі МВФ выйсці «на канкрэтнае абмеркаванне будучай праграмы». Ён падкрэсліў, што Беларусь зацікаўленая ў ёй, але ўраду трэба «паглядзець глыбей» на эканамічнае развіццё краіны, што ён і робіць з экспертамі фонду. А яны, як стала вядома, рэкамендуюць уладам Беларусі павысіць кошт камунальных паслуг. Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што гэта якраз адзін са спрэчных момантах у перамовах і беларускі бок спрабуе знайсці агульныя падыходы.

«Калі мы прымаем рашэнне па павышэнню тарыфаў ЖКГ, мы павінны вырашыць у гэтым плане, як мы будзем кампенсаваць ўзняцце такіх тарыфаў найбольш бедным слаям насельніцтва, — цытуе словы Зіноўскага БелТА. — Безумоўна, гэта павінна быць увязана, і хатнія гаспадаркі не павінны пацярпець ад такога павышэння».

Міністр эканомікі нагадаў, што на цяперашні момант беларусы аплачваюць у сярэднім каля 40% сабекошту ўсіх паслуг ЖКГ. Да канца 2018-га плануецца давесці гэтую лічбу да 100%, пераважна за кошт зніжэння энергазатрат прадпрыемстваў і жыллёва-камунальных арганізацый. Зіноўскі не выключае, што ўжо ў канцы 2016 года пры зніжэнні затрат можа адбыцца невялікае павышэнне тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пасля гэтага жыхары нашай краіны пачнуць аплачваць ужо 50% ад іх кошту, перадае Наша Ніва.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.