12 Августа 2016, 12:59

Пад расійскую забарону трапілі «Беллакт» і рагачоўская згушчонка

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) увёў часовую забарону на ўвоз малочнай прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў.

Як паведамляецца на сайце ведамства, гаворка ідзе пра Ваўкавыскі ААТ «Беллакт», ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат» і ВУП «Калінкавіцкі малочны камбінат».

Такое рашэнне было прынята «ў сувязі са шматлікімі парушэннямі патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза і Расіі ў прадукцыі згаданых прадпрыемстваў». Абмежаванні пачнуць дзейнічаць ад суботы, 13 жніўня.

18 ліпеня Рассельгаснагляд спыніў увоз на тэрыторыю Расіі больш за 300 тон сухога малака і малочнай прадукцыі сямі беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку «Калінкавіцкага малочнага камбіната», «Слуцкага сыраробнага камбіната» і «Савушкіна прадукта», паведамляе Наша Ніва.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.