26 Октября 2016, 13:28

Расійскае інфармагенцтва называе Беларусь «звяръяцелай недадзяржавай»…

…а беларускі акцэнт — прыкметай нізкага паходжання.

Апошнія гады расійскія медыі перыядычна рабілі выпады ў бок Беларусі. То былі разавыя паклёпы, якія мелі на мэце канкрэтныя персаналіі ці дзеянні беларускіх ўладаў.

25 кастрычніка антыбеларуская прапаганда выйшла на новы ўзровень. Расійскае інфармагенцтва выдала матэрыял, у якім Беларусь называецца «звар'яцелай недадзяржавай», а нацыя — «выдуманай».

Асабліва раз'юшыла аўтара ініцыятыва некаторых дзіцячых садкоў зрабіць чацвер днём беларускай мовы.

«Беларускія русафобы, дапушчаныя дзяржавай да высокіх пасад, прыдумалі новы спосаб забруджвання мазгоў падрастаючаму пакаленню беларускім дыялектам рускай мовы, — піша «Рэгнум». — Цяпер у дзіцячых садках замест «рыбнага дня» у чацвер будзе дзень беларускай мовы. Такім чынам, беларуская дзяржава разлічвае паступова пераадолець іррэдэнтысцкія настроі беларусаў, абсалютная большасць якіх жадае ўз'яднання са сваёй вялікай Радзімай — Расіяй».

Далей ідзе сцвярджэнне, што беларускую мову выдумалі трацкісты, а асобныя гаворкі ў рэгіёнах на асобную мову не цягнуць.

Беларуская нацыя, маўляў, таксама прыдуманая, але палякамі.

Падкрэсліваецца, што ў Расіі «многія яшчэ адмаўляюцца верыць у новую якасць беларусізацыі, якая пачалася тры гады таму».

Аўтар вяртаецца да тэмы беларускамоўнага чацвярга ў садках, і сцвярджае, што адмова ад нацыянальнай мовы — «у інтарэсах беларусаў, бо ў яе (мовы) няма ніякіх шанцаў».

«Калі праз некалькі дзесяцігоддзяў многія еўрапейскія мовы перастануць існаваць, то што казаць пра новаствораную?», — піша аўтар, выкарыстоўваючы тыповы прыём прапаганды, калі сцвярджэнне немагчыма праверыць.

Пры гэтым беларуская мова называецца патрэбнай толькі «звар'яцелай недадзяржаве» — Беларусі.

«Усё, чаго дамогуцца беларусізатары — сапсуюць вашаму дзіцяці маўленне. Яно будзе гаварыць з акцэнтам і блытаць рускія словы з беларускімі. Калі гэта здарыцца з ім у досыць раннім узросце, магчыма, гэта ўжо нельга будзе выправіць. Скажу пад сакрэтам, што няўменне правільна гаварыць на літаратурнай мове ва ўсім свеце лічыцца прыкметай нізкага паходжання і з'яўляецца няслабым тормазам сацыяльнага росту. Калі вам неабыякава будучыня вашых дзяцей — не дазваляйце палітыкам ставіць над імі эксперыменты. Магчыма, заўтра Лукашэнка вычысціць беларусізатараў з дзяржапарату і пабяжыць на паклон у Маскву, а гаворка ў вашага дзіцяці ўжо будзе сапсавана назаўжды», — так сканчаецца антыбеларускі матэрыял расійскіх прапагандыстаў.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.