06 Декабря 2016, 11:40

Сустрэча з легендарным дысідэнтам Міхасём Кукабакам

У Бабруйску 8 снежня адбудзецца прэзентацыя кнігі і сустрэча з Міхасём Кукабакам.

Беларускі іншадумца, якому нядаўна споўнілася 80 гадоў, жыве ў Маскве, але 8 і 9 снежня па запрашэнні беларускіх праваабаронцаў наведае Радзіму.

Дакументальная кніга «Міхась Кукабака» — зборнік артыкулаў, інтэрв’ю, лістоў. Аснову кнігі складае інтэрв’ю, запісанае 2-4 лютага 2013 года ў маскоўскай кватэры Міхася Кукабакі. Кніга падрыхтаваная Праваабарончым цэнтрам «Вясна» і Цэнтрам даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі. Міхась Кукабака — беларускі дысідэнт савецкіх часоў. За свае перакананні, адстойванне свабоды слова і распаўсюд Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ён 17 гадоў быў пазбаўлены волі.

Цяпер мала хто можа дакладна аднавіць у памяці 70-я гады ХХ стагоддзя, бо тыя часы ў СССР — гэта іншы свет у параўнанні з сённяшнім часам. Адбітак гэтай рэчаіснасці мы знаходзім у публіцыстыцы Міхася Кукабакі савецкіх часоў. Інтэрв’ю, якое запісвалася ў 2013 годзе, — гэта іншы погляд на самога сябе, погляд з іншага часу. Параўноўваючы тэксты, уважлівы чытач можа атрымаць матэрыял для роздуму і пра час, і пра чалавека.

Кніга «Міхась Кукабака» складаецца з чатырох частак: вялікае інтэрв’ю; літаратурна-публіцыстычныя творы, напісаныя Міхасём Кукабакам у часы СССР; нарыс і дакументы, прысвечаныя своеасаблівай праваабарончай дзейнасці беларускай эміграцыі. Тэксты дакументаў пададзеныя ў арыгінальным правапісе; лісты, дакументы і фотаздымкі, якія тычацца жыцця і дзейнасці беларускага дысідэнта Міхася Кукабакі.

Дарэчы, матыў адлегласці часу скарыстаны і пры афармленні кнігі — на вокладцы мы бачым Міхася Кукабаку на здымку, зробленым у 2014 годзе ў Бабруйску, які ўглядаецца ў сябе ранейшага — беларускага дысідэнта, які здолеў кінуць выклік таталітарнай сістэме СССР.

Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 33. Пачатак а 18 гадзіне.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.