27 Декабря 2016, 14:49

Беларускамоўны дэбют NUTEKI: “Гэта толькі пачатак” (відэа)

Гурт Nuteki зьняў каляднае відэа на песьню «Так кахаць».

Гэта беларускамоўная вэрсія песьні «Take My Heart», зь якой гурт трапіў у фінал нацыянальнага адбору на «Эўравізію». Тэкст да яе напісаў лідэр гурту Hurma Мікіта Найдзёнаў. Музыкі паклікалі сваіх сваіх самых адданых прыхільнікаў на прэм’еру ды запісалі з гэтай нагоды відэаролік. Песьня гучыць у ім у акустычным варыянце. «Гэты сьпеў адкрыў для нас прыгажосьць і мэлядычнасьць беларускай мовы, так што я думаю, што гэта пачатак, – сказаў у камэнтары для Tuzin.fm лідэр Nuteki Міхаіл Накарашвілі. – Мы плянуем у будучыні сьпяваць па-беларуску. Фарсіраваць гэты працэс неяк адмыслова не зьбіраемся, хочацца, каб тэкст стрэліў, як у гэтым выпадку».

Беларускамоўны дэбют Nuteki быў успрыняты настолькі прыязна, што музыкі думаюць над тым, каб выканаць у адборы на «Эўравізію» 20 студзеня яе на роднай мове, прынамсі часткова.

Nuteki – адзін з самых пасьпяховых праектаў зь Беларусі. Заснаваны 9 год таму ў Бабруйску, гурт мае вядомасьць ва Ўкраіне і Расеі, выступаў у ЗША кліп на іх песьню «Дни километры» дасягнуў больш за 1,3 мільёны праглядаў.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.