21 Ноября 2013, 17:38

Akute презентовали первый видеоклип

Группа Akute сняли первый клип на песню, которую впервые презентовали в Бобруйске.

Гурт Akute прэзентуе свой першы афіцыйны кліп. Відэа на новую песню «Бегчы» зрабіў рэжысёр Арцём Лобач, а здымкі праходзілі на хутары Шаблі пад Мінскам.

— Сюжэт кліпа спланаваны, але ўся гісторыя перацякла ў чыстай вады сюр: дзяўчына быццам бы хаваецца ад нас, а мы яе даганяем (як фабула самой песні «Бегчы»). У выніку атрымаўся проста візуальны шэраг, як у відэа Depeche Mode, — распавядае басіст Akute Раман Жыгараў. Па словах музыкаў, кліп немагчыма зразумець лагічна: ён больш нагадвае падарожжа на мяжы сну і рэальнасці.

Akute - Бегчы from Akute on Vimeo.

— Арцём Лобач наогул здымае кіно, і нам было важна, каб атрымалася цікавая карцінка: не сумная і, вядома ж, не зусім «мясцовая», — тлумачыць Раман. — Мы даверыліся ўменню рэжысёра. Наша справа — музыка, а далей пачынаецца альбо правільнае яе ўспрыманне іншым чалавекам, альбо бездань…. У дадзеным выпадку Арцём зразумеў наш настрой. Гэта быццам бы залезці каму-небудзь з нас у галаву і паглядзець на думкі.

Зараз Akute сканчаюць запіс свайго трэцяга альбому, песні з якога ўжо можна пачуць падчас канцэртаў. Бліжэйшыя выступы гурта адбудуцца ў Маскве (23 лістапада) і Салігорску (29 лістапада).

М. Г. па матэрыялах ultra-music.com

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.