03 Мая 2017, 17:17

З Днём свабоды прэсы!

Свабода беларускай прэсы — адной карцінкай.

Генэральная асамблея ААН абвясьціла 20 гадоў таму 3 траўня Ўсясьветным днём свабоды прэсы, або проста Ўсясьветным днём прэсы. Сёлета гэты дзень праходзіць пад дэвізам «Крытычны розум у крытычны час: роля мэдыя ў прасоўваньні мірнага, справядлівага і інклюзіўнага грамадзтва».

Дзень прэсы ў сьвеце адзначаюць у дзень падпісаньня Віндхуцкай дэклярацыі — заявы аб прынцыпах свабоды прэсы, прынятай у 1991 годзе ў намібійскім Віндхуку. Афрыканскія журналісты пералічылі выпадкі ціску, зьняволеньня, запалохваньня і цэнзуры прэсы ў краінах кантынэнту, заклікалі да волі, незалежнасьці і плюралізму мэдыя па ўсім сьвеце. Дэклярацыя сьцьвярджае, што свабодная прэса ёсьць неад’емнай часткай дэмакратыі і асноўных правоў чалавека.

Праблемы Афрыкі 1980-90-х актуальныя сёньня для Беларусі: у розных рэйтынгах свабоды прэсы краіна займае вельмі нізкія пазыцыі. Так, у рэйтынгу «Рэпартэраў бязь межаў» Беларусь на 153-м месцы са 180, у рэйтынгу Freedom House — на 175-м з 200. Разам з тым Беларусь лічыцца даволі карумпаванай і небясьпечнай краінай: яна 79-я са 168 у рэйтынгу карупцыі Transparency International, 106-я са 162 у Глябальным рэйтынгу міру.

Крыніца: Радыё Свабода

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.