03 Мая 2017, 20:16

У Бабруйску выступяць Алесь Лось і Алеся Сівохіна

Музыкі-этнографы раскажуць на курсах Мова Нанова пра народныя інструменты.

Бабруйскія курсы Мова Нанова запрашаюць усіх жадаючых наведаць заняткі "Народныя інструменты", што адбудуцца 5 траўня ў тайм-клубе "13:87" (гатэль "Бабруйск").

У вас ёсць унікальная магчымасць убачыць, а галоўнае - пачуць традыцыйныя беларускія народныя інструменты, якія прывязуць госці - Алесь Лось і Алеся Сівохіна.

Алесь Лось - мастак, этнограф, музыка, майстар. Ён сам робіць скрыпкі, цымбалы, басэтлі, дуды ды грае на іх. Адрадзіў батлеечны тэатр. Гаспадар аграсядзібы "Хутар дудара". Алеся Сівохіна - гітарыстка капэлі Алеся Лася, спявачка, кампазітарка, мастацкі кіраўнік Народнага літаратурнага тэатру "Жывое слова".

Пачатак а 18-й гадзіне, уваход вольны.

Ужо на наступны дзень, 6 траўня адбудзецца вечарынка "Народныя танцы" з удзелам Алеся Лася і Алесі Сівохінай.

Пачатак ў 17.00. Месца: тайм-клуб "13:87" (гатэль "Бабруйск"). Уваход вольны.

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.