25 Марта 2014, 14:32

25 сакавіка - Дзень Волі (файнае відэа)

25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Першы раз у новай гісторыі наш народ заявіў тады пра сваё права.

Тэлеканал «Белсат» зняў класны кліп да Дня Волі на песню «Не быць скотам» гурту «Ляпіс Трубяцкі» (верш Янкі Купалы).

У кліпе зняліся: Сяргей Філімонаў, вядоўца, крытык; Валярына Кустава, літаратарка, вядоўца; Андрэй Курэйчык, сцэнарыст; Сяргей Харэўскі, мастацтвазнавец, вядоўца; Аляксандр Куль, баскетбаліст, адзін з кіраўнікоў БК «Цмокі»; Алесь Залеўскі, тэлежурналіст; Святлана Калінкіна, журналістка; Макс Жбанкоў, крытык, вядоўца; Аляксандр Баразенка, тэлеаператар; Яўген Ліпковіч, блогер; Кацярына Кібальчыч, тэлежурналістка.

* * *

У сучаснай Беларусі дэмакратычная грамадскасць традыцыйна ладзіць у гэты дзень шэсце і мітынг.

25 сакавіка, у аўторак, збор удзельнікаў акцыі пачнецца а 18.00 каля кінатэатра «Кастрычнік» (станцыя метро «Акадэмія навук»), затым адбудзецца шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе з 19.30 да 20.00 павінен прайсці мітынг. Арганізатары заклікалі прыносіць украінскія сцягі, у знак салідарнасці з братнім народам.

Паводле СМІ

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.