09 Апреля 2014, 16:08

Имиджевая реклама от Velcom с Вольским (видео)

К своему юбилею компания мобильной связи Velcom презентовала новый беларускоязычный ролик с песней Лявона Вольского.

У роліку гучыць песня «Простыя словы» Міхала Анемпадыстава ў выкананні Лявона Вольскага.

На прыкладзе адной сям’і ў роліку расказваецца пра добрыя выпадкі, якія могуць здарыцца ў жыцці кожнага. Падзеі адбываюцца цягам 15 гадоў — з 1999 да 2014. Аднак гісторыя — гэта ня толькі позірк у мінулае, але і новы старт у будучыню. Так у цэлым можна апісаць галоўную ідэю сюжэту.

Вось што з нагоды зьяўленьня сьвяточнага роліка расказаў Зміцер Курловіч, начальнік аддзелу кіравання брэндам кампаніі velcom:

«У нас ёсць афіцыйная дата нараджэньня кампаніі velcom — 15-годзьдзе будзем адзначаць на наступным тыдні, 16 красавіка. Але мы вырашылі, што будзем адзначаць наш юбілей увесь месяц. Што тычыцца роліка, то ўсё здымалася ў Беларусі — у Менску ці вакол яго, некаторыя сцэны здымаліся на Баравой.

Сама ідэя была літоўскага рэклямнага агенцтва «Not Perfect». Але з улікам таго, што ў літоўцаў усё ж свой погляд на тое, што адбывалася за прамінулыя паўтара дзясятка гадоў, мы ўносілі карэктывы, рабілі ўсё гэта больш беларускім. Ну і, зразумела, напісалі беларускі тэкст для дыктара».

«Пасуе агульнаму настрою музычны фон — «Простыя словы» Лявона Вольскага і Міхала Анемпадыстава. Як нарадзілася ідэя скарыстаць менавіта гэтую кампазыцыю?»

«Мы адпачатку шукалі нешта такое, каб нам пасавала па ўсіх парамэтрах. Ідэя «Простых словаў» з'явілася ўжо падчас здымкаў. Адразу ж звязаліся з Лявонам і Міхалам, яны далі свой дазвол. Пасля гэтага мы перапісалі з Лявонам ягоны вакал, бо проста ўзяць песьню і падрэзаць яе — атрымалася б не зусім прафэсійна. Таму музыкі перапісалі музыку, а пасля мы запрасілі Вольскага, і ён ужо запісаў словы. Такім чынам, ужо сёння ролік зьявіцца ў тэлеэфіры, а ўчора мы яго выклалі ў YouTube».

Для velcom стала ўжо традыцыйным здымаць іміджавыя ролікі на беларускай мове.

Крыніца: Радыё Свабода

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.