13 Июля 2014, 12:59

У Бабруйску здымуць працяг "Дзяржаўнай мяжы"

Здымкі тэлевізійнага мастацкага фільма "Дзяржаўная мяжа. Легенды АСАМ" стартуюць у Бабруйску 15 ліпеня.

Дырэктар здымачнай групы Ірына Філіпава паведаміла, што фільм здымае Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" па замове Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ён стане працягам серыяла "Дзяржаўная мяжа".

Зараз здымачная група пераязджае ў Бабруйск, падрыхтоўваюцца касцюмы. Здымкі пачнуцца ў аўторак раніцай у раёне "Бабруйск-Арэны". У карціне задзейнічаны акцёры Андрэй Фралоў, Міхаіл Марцьянаў і Мацвей Шкуратаў, рэжысёр-пастаноўшчык Ігар Чацверыкоў і аператар-пастаноўшчык Максім Куроўскі.

Серыял "Дзяржаўная мяжа" здымалі на "Беларусьфільме" у 1980-1988 гадах. Восем фільмаў распавядаюць аб службе савецкіх памежнікаў і ахопліваюць перыяд з 1917 года да канца 1980-х. Дзеянні разгортваюцца на тэрыторыі СССР - ад межаў з заходнімі краінамі да Далёкага Усходу.

Крыніца: TUT.BY

Комментарии читателей:

Новость дня:

Бобруйск как центр российских коллаборантов

Как под Бобруйском учили убивать. История СС «Данмарк» в Беларуси.

Актуальное интервью:

Алесь Сьнег: «Быць нефармалам у Бабруйску небяспечна»

Мы працягваем знаёміць вас з лёсамі і гісторыямі тых, хто кожны дзень стварае «Арт Сядзібу». Наш наступны герой – Алесь Сьнег.

Выбор редакции:

Перестарались

В полдень 26 марта в Бобруйске сотрудники силовых структур задержали 34 человекa.